Чаму мы прадаем рэкламу,
а не вынікі пошуку.
Сёння ў свеце быццам бы прадаецца ўсё. Чаму рэкламадаўцы не могуць проста заплаціць, каб палепшыць сваю пазіцыю ў нашых выніках пошуку?
Адказ просты: мы жадаем, каб вы нам давяралі. Таму мы заўcёды імкнемся паказваць найбольш дарэчныя вынікі падчас пошуку.
Вынікі пошуку Google улічваюць, хто спасылаецца на старонку, а таксама наколькі дарэчным з'яўляецца змест старонкі для вашага запыту. Таму яны адлюстроўваюць перавагі ўсёй аудыторыі, а не нас ці нашых партнёраў.
І хоць мы ўпэўнены, што дарэчная рэклама можа быць настолькі ж карыснай, як і вынікі пошуку, мы не хочам, каб хтосьці блытаў гэтыя паняцці.
Кожная аб'ява ў Google яўна пазначана і знаходзіцца асобна ад вынікаў пошуку. Рэкламадаўцы могуць заплаціць больш, каб іх аб'явы паказваліся вышэй у рэкламнай вобласці, але яны ніяк не могуць паўплываць на вынікі пошуку. Больш за тое, мы паказваем рэкламу, толькі калі яна з'яўляецца дарэчнай да вынікаў пошуку. Гэта значыць, што вы ўбачыце толькі тую рэкламу, якая сапраўды з'яўляецца карыснай.
Некаторыя інтэрнэт-сэрвісы не лічаць, што варта размяжоўваць рэкламу і вынікі пошуку.
Мы лічым, што гэтае размежаванне вельмі важнае.